За нашу і вашу свабоду!

Полк імя Кастуся Каліноўскага

Афіцыйная старонка палка, сфармаванага ў лютым 2022 года з беларускіх добраахвотнікаў з мэтай абароны тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ад расейскага ўварвання.

Навіны

Усе навіны

Полк Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага — ваенная фармацыя ў складзе Узброеных Сіл Украіны, створаная ў сакавіку 2022 году з мэтай абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня. Складаецца зь беларускіх добраахвотнікаў.

Добраахвотнікі Палка Каліноўскага лічаць расею агульным ворагам Беларусі і Украіны. Вызваленне Украіны ад расейскіх захопнікаў немінуча пацягне за сабой паслабленне, а, спадзяемся, і пачатак краху пуцінскага рэжыму. Гэта дасць магчымасць паставіць кропку ў гісторыі існавання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. У гэтым і заключаецца місія Палка Каліноўскага: "Вызваленне Беларусі праз вызваленне Украіны".

Дапаможам спыніць вайну!

Найбольш частыя пытанні

Калі у вас ёсць іншыя пытанні, вы можаце задаць іх у нашам тэлеграм боте.

Беларуская зорка

Як уступіць у полк?

Адзіным спосабам далучыцца да палку з'яўляецца запаўненне вамі анкеты для праходжання верыфікацыі у нашым чат-боце @BelarusAndUkraineBot.

Іншых варыянтаў уступлення ў полк не існуе.

Дадзены спосаб з'яўляецца абсалютна бяспечным для вас, дзе бы вы ні знаходзіліся.

Я пакінуў заяву, як доўга чакаць адказу?

Перыяд чакання адказу, як правіла, складае каля двух тыдняў. Аднак у залежнасці ад вынікаў апрацоўкі вашай заявы з вамі могуць звязацца як раней, так і пазней гэтага тэрміну.

Ці ёсць магчымасць у дзяўчыны стаць байцом Палка Каліноўскага?

На бягучы момант дзяўчаты могуць падаць заяўку і ў выпадку станоўчага вырашэння пытання быць залічаны ў Полк на пасаду парамедыка або аўтамеханіка. Перавага аддаецца тым, хто мае досвед працы па спецыяльнасці і/ці профільную адукацыю.

Я не грамадзянін Беларусі, але хачу стаць байцом Палка Каліноўскага. Гэта магчыма?

Калі замежнік ці грамадзянін Украіны - вайсковы спецыяліст высокага ўзроўню, ён мае ўсе шанцы апынуцца ў шэрагах Палка. Для гэтага трэба напісаць у наш бот і абавязкова паведаміць аб наяўнасці спецыяльнай падрыхтоўкі і ўзроўні сваёй вайсковай кваліфікацыі.

Беларус з грамадзянствам Украіны мае магчымасць стаць байцом Палка Каліноўскага пасля падачы заяўкі ў чат-бот і ўхвалення яго кандыдатуры.

Для іншых добраахвотнікаў-замежнікаў ва Украіне створаны "Інтэрнацыянальны легіён тэрытарыяльнай абароны". Каб уступіць у яго шэрагі неабходна звярнуцца ў Пасольства Украіны ў сваёй дзяржаве.

Колькі байцоў у Палку Каліноўскага?

Назваць дакладную лічбу мы не маем права, паколькі інфармацыя аб колькасным складзе ўсіх ваенных падраздзяленняў адносіцца да дзяржаўнай таямніцы ў сферы абароны. Да таго ж колькасць байцоў у складзе Палка ўвесь час расце.

Ці варта дабраахвотніку самастойна набываць для сябе нешта з экіпіроўкі?

Экіпіроўку дабраахвотнікаў цалкам бярэ на сябе Полк. Набываць штосці самастойна непатрэбна.

Калі вы ўсё ж такі вырашылі купіць для сябе нешта з вайсковай амуніцыі - лепшым выбарам будзе якасны тактычны абутак.

Якая дапамога ад тых, хто хоча падтрымаць Полк Каліноўскага, будзе найбольш эфэктыўнай?

Найбольш хуткім і эфектыўным спосабам падтрымкі Палка з'яўляецца перавод грашовых сродкаў на яго рахункі. Справа ў тым, што выбраць сапраўды якаснае ваеннае абсталяванне і экіпіроўку могуць толькі кваліфікаваныя ваенныя спецыялісты. Акрамя таго, у Палка ёсць магчымасць здзяйсняць такія закупкі напрамую ў вытворцаў, што значна зніжае выдаткі.

Для фінансавай дапамогі націсніце кнопку “дапамога”.

У якіх спецыялістах Полк Каліноўскага мае найбольшую патрэбу на бягучы момант?

Зараз працягваецца набор у медыцынскую службу Палка. У перспектыве плануецца фарміраванне падраздзялення парамедыкаў, якія будуць аказваць дапамогу не толькі байцам Палка Каліноўскага, але і воінам іншых падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны.

Будучыя парамедыкі пройдуць навучанне ў вопытных інструктараў, аднак перавагу пры залічэнні ў Полк будуць мець кандыдаты з медыцынскай адукацыяй або вопытам работы ў медыцынскай сферы.

Таксама Полк запрашае ў свае шэрагі аўтамеханікаў, у абавязкі якіх уваходзіць кантроль тэхнічнага стану аўтамабіляў, дыягностыка пашкоджанняў і іх устраненне.

Каб звязацца з палком пішы у наш чат-бот @BelarusAndUkraineBot

Стань валанцёрам!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Дапамагчы ў адзін клік

Аплаціць банкаўскай карткай

Аплаціць карткай
Картка
Дапамагчы
Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z