20 Ліпень 2022

Мы пачынаем уводзіць справаздачы, вашая падтрымка -…

Ідзе пяты месяц паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Пяты месяц мы ваюем, і пяты месяц вы, нашы неймаверныя Данатары, дапамагаеце нам гэта рабіць больш якасна і паспяхова. Мы вельмі ўдзячны кожнаму і кожнай за фінансавую дапамогу і маральную падтрымку. Калі чытаеш вашы допісы да данатаў, то разумееш, што наш Полк усё робіць правільна, што нас шмат па ўсім свеце і што з такой падтрымкай Перамога непазбежна. Дзякуючы Вам нашы ваяры маюць якасную амуніцыю, транспартныя сродкі, прылады сувязі, дроны і шмат іншага, што дапамагае нам паспяхова выконваць нашы баявыя задачы і захоўваць жыццё і здароўе нашых ваяроў. З 24.02.2022 па 01.07.2022 з вашай дапамогай мы змаглі прыдбаць: - амуніцыю (форму, каскі, тактычныя навушнікі, тактычныя акуляры, РПС, заплечнікі, тэрмабялізну, абутак, бронекамізэлькі і пліты да іх, каліматары і іншае); - аптэчкі для ваяроў і парамедыкаў; - прылады для сувязі (рацыі з гарнітурай, абсталяванне для процідзеяння прыгнечанню радыёсувязі, спадарожнікавыя камунікатары, паўэрбанкі, зарадныя кабелі, WiFi маршрутызатары, сонечныя батарэі і іншае абсталяванне); - дроны; - кухонныя, бытавыя, санітарна-гігіенічныя прыналежнасці, тэхнічнае абсталяванне для базы размяшчэння Палка, будаўніча-рамонтныя інструменты і інвентар і іншыя рэчы для гаспадарчыях патрэб Палка; - транспарт. Дзякуючы вам мы змаглі закрыць такія найважнейшыя патрэбы, як: - рамонт машын: бягучы рамонт, дыягностыка і рамонт машын, планавы рамонт і абслугоўванне; - дастаўка дабраахвотнікаў, якая ўключае ў сябе лагістыку, паліва, квіткі. Дарэчы, арганізацыя аднаго рэйса дастаўкі добраахвотнікаў у размяшчэнне Палка складае 2000-2500 долараў ЗША.

Такія справаздачы мы будзем рабіць штомесячна, каб вы маглі бачыць, наколькі карысна і неабходна Ваша дапамога, а мы маглі ў чарговы раз аддзячыць вам за яе. Разам мы можам больш, Разам мы сіла, Разам мы набліжаем Перамогу Украіны і зробім Беларусь Вольнай. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Стань валанцёрам!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Дапамагчы ў адзін клік

Аплаціць банкаўскай карткай

Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z