18 Август 2022

Дзённік Каліноўца.

Дзённік Каліноўца. Гісторыя першая.

Стаім у прыфрантавой зоне. Вёсачка зусім звычайная – усяго некалькі вуліц з невялікімі домікамі. Ды яшчэ: амаль што на кожным кроку гнёзды буслоў. Такая сабе тыповая Украіна з малюнкаў на паштоўках.

А вось людзі незвычайныя.

Цёця Воля кожную раніцу ўстае за пліту і пачынае гатаваць традыцыйную ўкраінскую ежу. Гатуе, як для велічэзнай сям'і. Ну, сямʼя і сапраўды не маленькая: некалькі дзясяткаў жаўнераў ЗСУ, якія раскватараваныя ў вёсцы.

Падворак цёці Волі – гэта цэнтр грамадскага жыцця ўсіх падраздзяленняў. На гэтым майданчыку яна галоўны камандзір.

Нягледзячы на чыны і пасады цёця Воля раздае загады:

  • Хлопцы, даядайце, я яшчэ дабаўкі вам палажу: без яе вы ад мяне не сыдзіце!

Цёця Галя, кума цёці Волі, якая разам з ёй днямі займалася гатоўкай для байцоў, увесь час паўтарае:

  • Хлопчыкі, толькі не пускайце сюды рускіх.

Яна вельмі добра ведае сутнасць захопнікаў і разумее, што чакае вёску, калі адбудзецца прарыў расейскіх войскаў.

З роднай хаты зʼязджаць цёця Галя не збіраецца ні ў якім выпадку:

  • Тут нарадзілася, тут і ў зямельку пайду. А вам дапамагаць буду, чым магу і колькі змагу.

Святлана, дачка цёці Галі, звяртаецца да нас не інакш, як «родныя беларусы». Пры нагодзе распытвае пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, спачувае і гаворыць, што цалкам упэўнена ў хуткай перамозе над дыктатарам Лукашэнкам.

Цёця Воля, цёця Галя, Света... Дзякуй вам за тую цеплыню, якая дапамагала хоць на хвілінку забыцца пра ўвесь той трындзец, які адбываецца вакол.

Злавіў сябе на думцы: за зусім кароткі час гэта невялікая ўкраінская вёсачка стала для мяне больш роднай, чымся горад, у якім я пражыў амаль 20 гадоў.

І за гэтую ўкраінскую вёску я гатовы аддаць жыццё. Гатовы зрабіць усё, каб цёця Воля, цёця Галя, Святлана – ніхто з вяскоўцаў – ніколі не сустрэліся з гэтым лайном, якое завецца «рускі мір».

Стань валанцёрам!

Шукаем тых, хто гатовы дапамагаць беларускім дабраахвотнікам

Даведацца больш

Дапамагчы ў адзін клік

Аплаціць банкаўскай карткай

Аплаціць карткай
Картка
Дапамагчы
Аплаціць bitcoin
Скапіравана Monobank:

5375 4141 2630 1919

Больш варыянтаў

Даслаць крыптавалюту

Аплаціць bitcoin
Скапіравана BTC:

3NE6pxt9JLYuQkQ8qkseaiakX7vyQyn87r

Аплаціць ethereum
Скапіравана ETH:

0x0De136b4Fa35ED6b7E4CF817AD6cea54C78D2601

Аплаціць usdt
Скапіравана USDT (TRC):

TD3ChtJ89b6KQymv312smCrxB1xAwtjn8Z